Летопись учреждения

Гісторыя Астроўскай школы.


Гісторыя нашай школы вельмі багатая і цікавая.

Першая школа ў весцы была адкрыта пры Панскай Польшчы і знаходзілася яна непадалёку ад царквы. Гэтая школа была зусім невялікая, яна складалася ўсяго з двух класных пакояў. Астроўкі ў той час былі дастаткова вялікай вёскай, і жыло тут шмат дзяцей, і яны не маглі ўсе памясціцца ў двух класных пакоях. Таму школа працавала ў дзве змены. Тры класы вучыліся зранку (у першую змену), а два класы пасля абеду (у другую змену). Школа ў Астроўках была пачатковай - усяго чатыры класы, але вучыліся у пачатковай школе пяць гадоў. Пасля першага і другога класаў ішоў трэці клас (год першы), затым зноў трэці клас (але год другі). Пасля дзвюх трэціх класаў дзеці ішлі ў чацвёрты клас. Па заканчэнні чацвёртага класа здаваліся экзамены за курс пачатковай школы. Пасля заканчэння пачатковай школы можна было працягваць вучыцца далей. У Гарадзеі і Лысіцы былі сямігодкі. Але многія бацькі далейшую вучобу лічылі непатрэбнай.

3 20-х гадоў мінулага стагоддзя ў Астроўскай пачатковай школе працавалі настаўнікамі муж і жонка Нічыпаровічы.
Сам Нічыпаровіч быў родам з вескі Малева, мог гаварыць на руску, польску і беларуску. Яго жонка была родам з Полыпчы, рускай і беларускай мовы ўвогуле не ведала і гаварыла толькі па польску
У Астроўскую пачатковую школу хадзілі дзеці з Астровак і з Прасцей. Бліжэйшыя школы былі ў Малінаўцы і Макашах.

17 верасня 1939 года ў Астроўкі прыйшла Савецкая ўлада. Нічыпаровічы выехалі. Вучні, якія толькі пайшлі ў 4 клас (польскай школы) былі пераведзены ў 3 клас, і навучанне пачалося на рускай мове. У Астроўкі прыехала шмат новых настаўнікаў. Пад школу быў перададзены будынак былога панскага маёнтка (зараз частка гэтага будынка знаходзіцца на тэрыторыі калгаснага гаспадарчага двара).

22 чэрвеня 1941 года пачалася Вялікая Айчынная вайна.
Але школа засталася на ранейшым месце, у панскім доме. Прадметы ў школе выкладаліся на беларускай мове. У школе працаваў выдатны калектыў настаўнікаў. Сярод якіх можна вылучыць Антановіча І.А., які выкладаў беларускую мову і літаратуру, Пятроўскага Н.І. (уражэнца вескі Краснагоркі), Бука Ігнація Іосіфавіча (уражэнца вескі Макашы). У час вайны будынкі Астроўскай школы згарэлі.

У ліпені 1944 года Астроўкі былі вызвалены ад нямецка-фашыстскіх захопнікаў. Месцам будучай школы была выбрана веска Прасці. У весцы быў вялікі драўляны аднапавярховы панскі дом. У гэтым доме і было вырашана адкрыць школу. Гэта быў вялікі мураваны будынак з высокімі сценамі і вокнамі, шырокім ганкам. Даўней у гэтым доме жыла пані па прозвішчы Пратасевіч. I гэты дом, калі не стала паноў, быў спецыяльна аддадзены пад школу. Асноўныя заняткі праходзілі менавіта тут. Пакоі, адведзеныя пад класы, былі прасторныя, у іх вучыліся па некалькі класаў разам.

школа 1954 
(будынак школы, 1954 год)


Першым дырэктарам Астроўскай школы пасля вайны быў Гецман Мікалай Мікалаевіч - ураджэнец вескі Малінаўка.
У 1947 годзе пачатковая школа была рэарганізавана, а на яе месцы была адкрыта сямігадовая школа. На месцы драўлянай пабудовы, у якой некалі жылі панскія работнікі, было адкрыта два класныя пакоі.
У гэтым жа годзе быў першы выпуск 7 класа.

стары будынак школы 
(настаўнікі на школьным ганку, 60-е годы)

 

на школьным агародзе 
(работа на школьным участку) 

На тым месцы, дзе цяпер двухпавярховы будынак сучаснай школы, некалі стаяў невялікі драўляны дом, які быў прызначаны непасрэдна для правядзення агульнашкольных выхаваўчых мерапрыемствау, канцэртаў, розных выступленняў і цікавых сустрэч з вядомымі людзьмі. I спецыяльна ў ім была зроблена для гэтага невысокая сцэна.
А яшчэ ў гэтым будынку знаходзілася невялікая спартыўная зала для правядзення заняткаў па фізічнай культуры, асабліва ў асенне-зімовы перыяд.
Паколькі дом, у якім знаходзілася школа быў ужо стары, то з цягам часу ў сценах пачалі з'яўляцца трэшчыны, часта стала адвальвацца штукатурка.
Будынак паступова прыходзіў у нягоднасць. I таму ўзнікла неабходнасць будаваць новую школу.

З 1963 па 1970 год дырэктарам у Астроўскай школе была Нагорная Марыя Іванаўна. Менавіта пры Марыі Іванаўне быў узведзены ў 1966 годзе новы будынак Астроўскай школы.

09_1966 
(адкрыццё новага будынку, верасень 1966г.)

Першы выпуск у новай школе быў у 1968 годзе.

наст каля новага будынку школы 
(настаўнікі каля новага будынку школы) 

04_1970 концерт 
(канцэрт, красавік 1970 г.)

фото выпускницы Яцкевич Ирины 
(з фотаальбому выпускніцы Яцкевіч Ірыны)

Трэба адзначыць, што развіццё і поспехі школы ў значнай ступені залежаць ад кіраўнікоў, а дырэктарамі працавалі:

Лапо Віктар Сцяпанавіч (з 1970 па  1984 г.);
Гесь Валянціна Канстанцінаўна (з 1984 па 2009 г.);
Крупец Алена Антонаўна (з 2010 г.)

Наша школа размясцілася ў адным з прыгожых і маляўнічых куточкаў вёскі Прасці. Акружаная амаль з усіх бакоў высокай сцяной старых дрэў , яна выглядае незвычайна своеасабліва заўсёды, у любую пару года. А калі прайсці крыху далей па яе тэрыторыі, то можна ўбачыць, што з аднаго боку, за высокімі пышнымі кустамі бэзу, знаходзіцца невялікі вадаём, які ўсе мясцовыя жыхары называюць «школьнай сажалкай».
Сама школьная тэрыторыя займае значную плошчу. У цэнтры стаіць двухпавярховы цагляны будынак сучаснай сярэдняй школы, у якім размясціліся прасторныя і светлыя класы, ёсць асобная спартыўная зала, а таксама сталовая, якая сумяшчае з сабой і актавую залу з невялікай сцэнай, ёсць свая бібліятэка. Для правядзення заняткаў па фізічнай культуры насупраць школы знаходзіцца стадыён, на якім ёсць спартыўныя снарады, неабходныя для ўрокаў, спартыўная зала. А яшчэ школа мае свой вялікі прышкольна-доследны ўчастак і пладовы сад.
Такі выгляд мае сучасная Астроўская школа.

IMG_20181009_103717

 

4 февраля 2017 года прошло торжественное мероприятие, посвящённое 50-летнему юбилею школы "Пока горит свеча".

На юбилейном мероприятии присутствовали и выступали почётные гости, которые обратились с приветственными словами к собравшимся, вручали награды и памятные подарки. С концертными номерами выступали обучающиеся школы, выпускники прошлых лет, артисты самодеятельности и педагоги.

DSC00766